БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Green запускае новую сетку крам

12.06.2024 / 12:33

Nashaniva.com

Новую прадуктовую сетку збіраюцца развіваць у Беларусі. Шыльда «Мясцовае вядомае» ўжо зʼявілася на фасадзе крамы на Грушаўцы, піша Onliner.

Раён Грушаўкі актыўна забудоўваюць дамамі, а вось новыя прадуктовыя крамы там зʼяўляюцца не так часта. Для іх даюць памяшканні на першых паверхах, нядаўна па вуліцы Шчорса, 11 зʼявілася новая шыльда. 

Раней там працаваў «Востраў чысціні». Пасля яго закрыцця памяшканне нейкі час пуставала, а цяпер унутры займаюцца ўладкаваннем. 

Як стала вядома Onlíner, пад брэндам «Мясцовае вядомае» будуць развіваць новую сетку міні-крам — папярэдне абмяркоўваліся планы па адкрыцці прыкладна 50 пунктаў. Цяпер першыя крамы толькі рыхтуюцца да адкрыцця, але гаворка ішла аб тым, што гэта будзе «новы фармат для краіны». Сетка Green пакуль не раскрывае падрабязнасцяў.

Чытайце таксама:

Сацсеткі крамы адзення і сувеніраў «Князь Вітаўт» прызналі «экстрэмісцкімі»

«Працую ў банку, а першы раз бачу». Беларус атрымаў рэшту ў краме незвычайнай манетай

Паглядзіце на вясковую краму ў Салігорскім раёне. Гэта мара вяскоўца — ёсць усё

Каментары да артыкула