Венгрыя не будзе блакаваць дапамогу НАТА Кіеву, але сама не будзе дапамагаць
Кіраўнік НАТА пацвердзіў дасягненне такой дамоўленасці.
12.06.2024 / 13:45
Віктар Орбан. Фота: Denes Erdos / AP
Будапешт не будзе блакаваць рашэнні НАТА па аказанні дапамогі Украіне, пры ўмове, што сама Венгрыя не будзе ўдзельнічаць у іх рэалізацыі. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан на прэс-канферэнцыі па выніках візіту ў Будапешт Генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга, піша Расійская служба Радыё Свабода.
Столтэнберг пацвердзіў дасягненне такой дамоўленасці. У прыватнасці, Венгрыя не будзе фінансаваць пастаўкі зброі Украіне або накіроўваць сваіх вайскоўцаў для навучання ўкраінскіх вайскоўцаў. Таксама Орбан адзначыў, што Венгрыя не будзе ўдзельнічаць у якіх-небудзь місіях краін НАТА за межамі краін Паўночнаатлантычнага альянсу, у тым ліку і ва Украіне ў выпадку накіравання туды вайскоўцаў НАТА.
Столтэнберг наведаў Будапешт напярэдадні саміту НАТА ў Вашынгтоне, на якім, як чакаецца, краіны Саюза ўзгодняць выдзяленне 40 мільярдаў еўра на год у мэтах падтрымкі Украіны. Чакаецца, што на саміце таксама будзе ўзгодненая новая схема падтрымкі Кіева ў сферы паставак узбраення і навучання вайскоўцаў, што дазволіць пазбегнуць непрадказальнасці ў будучыні.
Будапешт паабяцаў не блакаваць гэтыя рашэнні — пры ўмове свайго няўдзелу. Па словах Столтэнберга, ён «прыняў гэтую пазіцыю». У той жа час ён адзначыў, што Орбан запэўніў яго втом, што Венгрыя застаецца лаяльным членам НАТА і будзе выконваць свае абавязацельствы перад саюзнікамі.
Пазіцыя ўладаў Венгрыі ў адносінах да вайны ва Украіне адрозніваецца ад пазіцыі пераважнай большасці краін ЕС і НАТА. Будапешт у прыватнасці заклікае да перамоваў аб міры без папярэдніх умоў, што непрымальна для Кіева. Венгрыя таксама адмаўляецца пастаўляць Украіне зброю і нярэдка крытыкуе ўлады краіны. Пры гэтым Будапешт як правіла не блакуе пастановы ЕЗ і NATO, часам дамагаючыся падчас перамоваў якіх-небудзь выключэнняў або выгод для сябе.
Партыя Віктара Орбана на выбарах у Еўрапарламент паказала найгоршы вынік за 20 гадоў
У Венгрыі рэзка набрала папулярнасць антыорбанаўская партыя, якую стварыў малады палітык
Орбан распавёў, як Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне