У Беларусі дзецям да 14 гадоў забаронена наведваць пляжы без дарослых. Што яшчэ нельга рабіць на вадзе?

Дзецям да 14 гадоў у Беларусі заканадаўча забаронена наведваць пляжы без суправаджэння дарослых. Пра гэта расказаў прэс-сакратар МНС Яўген Бараноўскі. Паводле яго слоў, гэтая норма замацаваная ў пастанове Саўміна «Аб ахове жыцця людзей на водах».

12.06.2024 / 17:38

Акрамя таго, у МНС заклікалі асабліва пільна сачыць за маленькімі дзецьмі.

«Дзяцей да 6 гадоў нельга выпускаць з-пад увагі. Малыя хутка і незаўважна ідуць пад ваду, нават калі побач плаваюць людзі. Таму мы робім акцэнт на адказнасці бацькоў за бяспеку дзіцяці», — падкрэсліў Бараноўскі.

Таксама дакумент забараняе купацца ў забароненых месцах, ужываць на пляжы спіртныя напоі і плаваць у стане алкагольнага ап'янення, заплываць за буі, якія абазначаюць межы акваторыі пляжу, падплываць да суднаў і плывучых аб'ектаў, залазіць на тэхнічныя папераджальныя знакі, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Таксама забаронена плаванне на спартыўным інвентары, дошках, лежаках, аўтакамерах і надзіманых матрацах. Таксама адпачывальнікам не дазволена падаваць ілжывыя сігналы і арганізоўваць у вадзе гульні, звязаныя з забавамі і захопам тых, хто купаецца.

У Жлобіне патанулі двое падлеткаў

«Прыехала з сябрамі сустрэць світанак на беразе Дзвіны». Пад Віцебскам навучэнка каледжа патанула, спрабуючы выратаваць сяброўку

На байкерскім фестывалі ў Полацкім раёне патануў мужчына

Падчас купання з сябрамі ў Клімавічах патануў 16-гадовы падлетак

Nashaniva.com