Расіяне ўдарылі ракетай па жылым сектары Крывога Рога, шмат загінулых і параненых

12 чэрвеня расійская армія ўдарыла ракетай па жылым сектары Крывога Рога. Пра гэта паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Лысак. Колькасць загінулых і параненых расце, піша «Суспільне».

12.06.2024 / 19:49

Па стане на 19:13 колькасць загінулых у выніку атакі па Крывым Рогу склала 9 чалавек, параненыя 29, сярод іх 5 дзяцей, паведамілі ў абласной пракуратуры.

Кіраўнік Рады абароны Крывога Рога Аляксандр Вілкул пад вечар 12 чэрвеня паведаміў, што, папярэдне, па Крывым Рогу ўдарылі ракетай «Іскандэр-М» з Крыма. Паводле яго звестак, пашкоджаны 41 шматкватэрны дом, гімназія, два вучылішчы.

Выбухі ў горадзе былі чутныя ў 15:48. На той момант у Крывым Рогу і вобласці працягвалася паветраная трывога.

Зяленскі ў Германіі агледзеў батарэю Patriot, якую перададуць Украіне

Расійская армія ноччу атакавала Кіеў ракетамі і дронамі

Уначы УСУ разбілі зенітны ракетны дывізіён С-400 і два С-300 у Крыме — Генштаб

Nashaniva.com