Доктарку-хірурга Алену Церашкову будуць судзіць па крымінальным артыкуле аб грубым парушэнні парадку
Пра затрыманне Алены Церашковай стала вядома ў маі 2024 года.
13.06.2024 / 08:04
Алену Церашкову, сківічна-тваравага хірурга і сястру актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага будуць судзіць паводле крымінальнага артыкула аб грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК), гэта вынікае з раскладу судоў, піша «Медыязона».
Справу Алены ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска 19 чэрвеня будзе разглядаць суддзя Юльяна Шчэрба.
Пра затрыманне Алены Церашковай стала вядома ў маі 2024 года. Сілавікі апублікавалі відэа з ёй. У роліку затрыманая казала, што «хадзіла па праезнай частцы і выкарыстоўвала незарэгістраваную сімволіку».
Вядома, што ў Алены чацвёра дзяцей.
У Мінску затрымалі хірурга Алену Церашкову