У Крыме ракетнымі ўдарамі знішчаныя два радары комплексаў С-300 і С-400 — Генштаб УСУ

Ноччу 12 чэрвеня ўкраінцы ракетнымі ўдарамі атакавалі расійскія зенітныя ракетныя комплексы, якія расіяне разгарнулі на ўкраінскім паўвостраве.

13.06.2024 / 10:07

«Гэтым разам нанесены групавы ракетны ўдар па адным варожым зенітным ракетным дывізіёне С-300 паблізу Бельбека, а таксама двум зенітным ракетным дывізіёнам С-400 паблізу Бельбека і Севастопаля. Пацверджана траплянне ў раёнах цэляў. У прыватнасці, знішчаныя два радары комплексаў С-300 і С-400. Па трэцім радары інфармацыя ўдакладняецца. Акрамя таго, зафіксавана далейшая дэтанацыя боекамплектаў ва ўсіх трох раёнах размяшчэння зенітных ракетных дывізіёнаў Расіі», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні ведамства. 

Як піша ASTRA са спасылкаю на свае крыніцы, па Крыме было запушчана 12 ракет ATACMS, 7 з іх былі збітыя. У выніку траплянняў знішчаныя 2 пускавыя ўстаноўкі С-400 і радыёлакацыйная станцыя, яшчэ 1 РЛС пашкоджана.

Жонка загінулага ва Украіне беларуса-добраахвотніка Васіля Парфянкова пайшла на вайсковую службу

Венгрыя не будзе блакаваць дапамогу НАТА Кіеву, але сама не будзе дапамагаць

Зяленскі ў Германіі агледзеў батарэю Patriot, якую перададуць Украіне

Nashaniva.com