Стала вядома месца правядзення Зімовай Алімпіяды — 2034

Зімовыя Алімпійскія гульні ў 2024 годзе, хутчэй за ўсё, пройдуць у амерыканскім Солт-Лэйк-Сіці, дзе яны праводзіліся ў 2002 годзе.

13.06.2024 / 11:35

Выканкам МАК зацвердзіў рэкамендацыю аб планах правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў 2030 і 2034 гадоў у Французскіх Альпах і Солт-Лэйк-Сіці (ЗША) адпаведна. 

Паведамляецца, што ў Альпах багатыя традыцыі зімовых відаў спорту і арганізацыі спаборніцтваў. Тут праходзяць чэмпіянаты свету, у Францыі адбыліся тры зімовыя Алімпіяды, у тым ліку і самая першая ў 1924 годзе ў Шамані.

Гульні-2030 маюць падтрымку муніцыпалітэтаў і цэнтральнай улады ў Парыжы.

Сталіцы Гульняў 2030 і 2034 гадоў афіцыйна будуць выбраныя на 142-й сесіі МАК у Парыжы ў ліпені.

На Алімпіяду-2030 таксама прэтэндаваў Стакгольм (з бабслейнай трасай у Рызе).

Зімовая Алімпіяда — 2026 пройдзе ў італьянскіх Мілане і Карціна-д'Ампеца з 6 па 22 лютага 2026 года.

На Алімпіядзе-2024 выступяць максімум 28 беларускіх спартоўцаў. МАК старанна правярае іх сацсеткі

Сабаленка і Азаранка выступяць на Алімпіядзе ў Парыжы

Фонд спартыўнай салідарнасці пачаў праверку беларускіх алімпійцаў на выказванні за вайну і сувязі з сілавікамі

Nashaniva.com