«Занадта смелы, занадта дзёрзкі, выдатны стратэг». Прапагандысты пачалі аблізваць новага міністра інфармацыі
Сёння стала вядома пра прызначэнне былога кіраўніка АНТ Марата Маркава міністрам інфармацыі. Карэспандэнтка тэлеканала АНТ у Расійскай Федэрацыі Святлана Карульская апублікавала пост захаплення новым міністрам.
13.06.2024 / 13:13
Марат Маркаў
«Эпоха Маркава», — так Карульская назвала час кіравання Маркава тэлеканалам.
«У тым, што Марата Сяргеевіча забяруць ад нас на павышэнне, апошнім часам сумневаў не было. Занадта смелы, занадта дзёрзкі, выдатны аналітык і стратэг. Чалавек, які ўмее прымаць рашэнні, браць за іх адказнасць і вучыць гэтаму ўсіх у калектыве. Пад яго кіраўніцтвам ніколі не адчувалася скразнякоў за спінай, вельмі важны стан — не баяцца.
А ўжо тое, што ў яго закаханыя ўсе паненкі канала…
Увогуле, мне сёння і сумна і радасна адначасова. Наша брація атрымала выдатнага міністра інфармацыі. З такім нічога не прайграюць, таму што «пройгрыш» і «Маркаў» — словы антонімы», — напісала Карульская.
Святлана Карульская
Яна дадала, што хацела б, каб і ў новым статусе Маркаў не кідаў праграму «Нічога асабістага».
«Прыклад Швыдкого: можна сумяшчаць», — напісала яна.
Таксама Карульская не пакрыўдзіла і новага кіраўніка АНТ Ігара Луцкага.
«АНТ выходзіць на новы этап. Гэта бадзёрыць, што і ёсць формула любога дзеяння. Так што, працуем далей. Не замест, а разам», — дадала яна.
БТ запісала прапагандысцкае інтэрв'ю з Дар'яй Лосік яшчэ ў сакавіку, але пакажа толькі цяпер
Лукашэнка не першы раз прасіў прапагандыстаў збавіць градус