Трое супрацоўнікаў НТВ паранены пад Горлаўкай на Данбасе. Яны ў коме

Усе трое знаходзяцца ў гарадской бальніцы.

13.06.2024 / 13:41

Аляксей Іўліеў. Фота: прэс-служба НТВ

Трое супрацоўнікаў расійскага прапагандысцкага канала НТВ паранены каля пасёлка Гальмоўскі пад Горлаўкай на акупаваным Данбасе, паведамляюць расійскія СМІ.

Мэр Горлаўкі Іван Прыходзька назваў імя аднаго з іх — Аляксей Іўліеў.

Усе трое знаходзяцца ў гарадской бальніцы, яны ў коме ў аперацыйнай.

Nashaniva.com