На галаву мінчука з акна пяціпавярховіка ўпала пляшка

Давялося ўмяшацца крыміналістам.

13.06.2024 / 15:37

На галаву мінчука з акна пяціпавярхоўкі ўпала шкляная бутэлька. Гэта здарылася на вуліцы Даўгабродскай. Усе абставіны здарэння распавялі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.

Пацярпеў 43-гадовы мужчына. Падчас агляду месца здарэння крыміналісты на разбітай бутэльцы знайшлі адбіткі пальцаў. Пасля высветлілася, што яны належалі 43-гадовай жанчыне. Яе затрымалі.

Вядома, што ў той дзень яна выпівала алкаголь са сваімі сябрамі, затым у яе адбыўся канфлікт з адным з іх. Яна выкінула ў адкрытае акно пляшку. А ў гэты час пад акном знаходзіўся выпадковы мінак. Яму ў галаву бутэлька і прыляцела. 

Распачатая крымінальная справа за хуліганства.

Nashaniva.com