Пад Харкавам загінулі яшчэ два байцы-каліноўцы

Паводле паведамлення прэс-службы Палка Каліноўскага, падчас баёў на Харкаўскім кірунку 9 чэрвеня загінулі два байцы падраздзялення. Іх прозвішчы з меркаванняў бяспекі сяброў і блізкіх, якія застаюцца на тэрыторыі Беларусі, пакуль не называюцца.

13.06.2024 / 19:06

Здымак ілюстрацыйны. Фота: t.me/belwarriors

Трагедыя, як паведамляецца, здарылася па дарозе на пазіцыі, дзе каліноўцы павінны былі забраць адзін з баявых разлікаў пасля завяршэння выканання задачы. Яны падарваліся на міне і атрымалі траўмы, несумяшчальныя з жыццём.

Целы загінулых у тую ж ноч былі эвакуяваныя з месца трагедыі, развітанне з ваярамі будзе арганізавана службай ваярскай дапамогі Палка імя Каліноўскага.

Жонка загінулага ва Украіне беларуса-добраахвотніка Васіля Парфянкова пайшла на вайсковую службу

Вынеслі прысуд жыхару Пінска за намер далучыцца да палка Каліноўскага

Полк Каліноўскага цяпер ваюе на Харкаўшчыне

Nashaniva.com