Дзяўчынку, якая ўпала ў Гродне з восьмага паверха, уратавалі пры дапамозе ўнікальнай аперацыі

Беларускія дактары правялі ўнікальную аперацыю на пашкоджаным хрыбетніку маленькай гродзенскай дзяўчынцы, якая выпала з акна восьмага паверха. У цяперашні час яе жыццю нічога не пагражае.

13.06.2024 / 22:09

Фота: t.me/grodnouzo

«Калі стала ясна, што жыццё юнай пацыенткі па-за небяспекай, адным з этапаў дапамогі стала ўстаноўка спецыяльнай стабілізуючай канструкцыі на пашкоджаным хрыбетніку», — паведаміў тэлеграм-канал «Здравоохранение Гродненщины».

Для гэтага ў абласную дзіцячую бальніцу прыбылі спецыялісты сталічнага РНПЦ траўматалогіі і артапедыі: вядучыя навуковыя супрацоўнікі лабараторыі пашкоджанняў і захворванняў пазваночніка і спіннога мозгу. Яны і правялі аперацыю маленькай пацыентцы.

Паведамленні, што дзіця выпала з акна кватэры на восьмым паверсе шматкватэрнага дома ў Гродне, з'явіліся 6 мая. У момант трагедыі яно знаходзілася без нагляду бацькоў.

Nashaniva.com