Кожны шосты прададзены ў Беларусі аўтамабіль — электрычны або гібрыдны
Звесткі аб продажах, сабраныя аўтамабільным холдынгам «Атлант-М», кажуць пра тое, што за май у Беларусі прадалі 3994 новыя аўтамабілі, з іх 664 — электрамабілі і гібрыды.
14.06.2024 / 12:47
Гэта значыць, што кожны шосты прададзены ў Беларусі аўтамабіль электрычны або гібрыдны, патлумачыў журналістам дырэктар камерцыйнага аддзялення «Атлант-М Электрамабілі» Аляксей Уласаў.
У продажы электрамабіляў ёсць свае рэкорды: напрыклад, сёння ў першай дзясятцы самых прадаваных марак — 4 «зялёныя» брэнды. У сегменце прэміяльных аўтамабіляў таксама дамінуюць электрычкі.
Спажыўцы адзначаюць,што хочуць бачыць у электрамабіляў запас ходу большы — 1000—1300 км, і дылеры, плануючы дастаўку, продажу, зыходзяць з такой патрэбы.
«Лічу, што 2024—2025 гады — найлепшы час для куплі ў Беларусі электрамабіляў, да моманту адмены льгот на іх. Цяпер у кошце электрамабіля практычна няма падаткаў і пошлін, у той час як у машыне з ДВС 60% — гэта падаткі і пошліны», — распавёў Уласаў.
Ён дадаў, што цяпер аўтатрэйдары назіраюць пазітыўныя змены на беларускім рынку: адбыўся зрух да масавага карыстальніка, сем'і купляюць 2-3 машыны. Кліенты з радасцю перасаджваюцца з паўседанаў на красоверы.
Аднак у Беларусь усе электрамабілі завозяцца па паралельным імпарце, і гэтая тэндэнцыя захоўваецца, у сілу таго, што найбуйнейшыя гульцы не заходзяць афіцыйна на рынак. І робяць гэта свядома.
Па-першае, таму, што рынак Беларусі для іх невялікі: яго аб'ём — пакуль 20-40 тыс. штук у год. Гэта нецікава для буйнога вытворцы з продажамі мільёнаў аўтамабіляў. Магчыма, цікавасць была б вышэйшай, калі б наогул ніякіх рызык вакол не было. Але рызыкі якраз існуюць — у выглядзе пагрозы другасных санкцый.
Мы бачым, як у Казахстане, напрыклад, банкі перастаюць грошы прымаць для адпраўкі ў Кітай і складанасць дастаўкі тэхнікі ўзрастае. Таму бізнэс шматкроць узважваюць рызыкі — усе баяцца другасных санкцый, банкі шматкроць удакладняюць, куды машыны пайшлі», — патлумачыў эксперт.
Белстат скрупулёзна падлічыў, колькі ў Беларусі аўтамабіляў
Рухавікі для беларускіх электракараў будуць вырабляць у нечаканым месцы
У Беларусі падаражэе зарадка электрамабіляў
Першыя пяць беларускіх электрамабіляў выпусцяць ужо да восені