Крымінальную справу завялі на былога намесніка міністра энергетыкі Міхадзюка. Ён у СІЗА

Міхаіл Міхадзюк курыраваў праект БелАЭС. У снежні мінулага года намесніка міністра адправілі ў адстаўку. Пра тое, што ён у СІЗА стала вядома сёння пасля нарады ў Лукашэнкі.

14.06.2024 / 13:58

Міхаіл Міхадзюк. Фота: Мінэнерга

26 студзеня 2024 года Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да былога намесніка міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка за спрыяльнае вырашэнне пытанняў па выбары замежнай кампаніі ў якасці падрадчыка для будаўніцтва і мадэрнізацыі высакавольтных падстанцый у Беларусі, піша sb.by.

— Гэта значыць на табе падстанцыю, ідзі і мадэрнізуй, але ты мне дай хабар. Дзясяткі тысяч даляраў! Чалавек усё жыццё адпрацаваў у Міністэрстве … дзе ён цяпер? — задаў пытанне Аляксандр Лукашэнка.

— Ён там, — адказаў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык.

— Дзе «там»? — удакладніў Лукашэнка.

— У СІЗА, — канкрэтызаваў віцэ-прэм'ер.

— Я цябе папярэджваў не адзін раз! Гэта твае падначаленыя! — абурыўся Лукашэнка.

МУС пацвердзіла арышт топ-менеджара чыгункі з $3 мільёнамі, а пасля выдаліла навіну з усіх каналаў. Што здарылася?

Лукашэнка зноў пагражаў ураду: Крок налева, крок направа — да сценкі паставім

Намесніка міністра энергетыкі Міхадзюка адправілі ў адстаўку

Лукашэнка расказаў, што Маркава ўгаворвалі быць міністрам інфармацыі

Nashaniva.com