На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску паклалі чырвона-зялёную плітку ФОТА
Рэканструкцыя пляцоўкі перад Палацам Рэспублікі ішла не адзін тыдзень.
14.06.2024 / 14:15
Фота тут і далей «Мінская праўда»
Рэканструкцыя пляцоўкі ішла не адзін тыдзень, цяпер рух аднаўляецца. На фота, апублікаваных «МП», бачна, што чырвонай і зялёнай пліткай выклалі квадраты. А ў іх цэнтры — чырвоныя кветкі. Таксама рабочыя завяршаюць выкладку чырвонага арнаменту.