Найвышэйшыя балы ў 81 абітурыента. Сталі вядомыя вынікі ЦТ ад 27 і 30 мая

У цэнтралізаваным тэсціраванні па профільных вучэбных прадметах 27 мая ўзялі ўдзел 6,7 тысяч чалавек. У ЦТ па рускай і беларускай мовах 30 мая — 9,6 тысяч.

14.06.2024 / 15:43

У тым ліку 8,1 тысяч па рускай мове, 1,5 тысяч па беларускай мове.

«Максімальна магчымы вынік 100 балаў па дзяржаўных мовах у гэтыя дні ўдалося атрымаць 26 абітурыентам, у тым ліку 20 — па рускай мове, 6 — па беларускай мове.

Максімальна магчымы вынік 100 балаў па профільных вучэбных прадметах у гэтыя дні ўдалося атрымаць 55 абітурыентам, у тым ліку 14 — па матэматыцы. Сярэдні тэставы бал па рускай мове склаў 50,1 бала, па беларускай мове — 46 балаў», — праінфармавалі ў прэс-службе Мінадукацыі.

Абітурыенты, якія не змаглі ўзяць удзел у цэнтралізаваным тэсціраванні ў асноўныя тэрміны, змогуць прайсці яго ў рэзервовыя дні. Сёлета прадугледжаны рэзервовыя дні правядзення ЦТ 19, 21 і 23 чэрвеня.

Рэгістрацыя для ўдзелу ў ЦТ у рэзервовыя дні завяршаецца 14 чэрвеня.

Nashaniva.com