Лукашэнка назваў імёны яшчэ некалькіх высокапастаўленых хабарнікаў

Аляксандр Лукашэнка 14 чэрвеня на нарадзе з урадам паведаміў, што ў дачыненні да першага намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Валянціна Зайчука вядзецца следства, яго падазраюць у атрыманні хабараў. Таксама пад следствам знаходзіцца кіраўнік мінскага прадпрыемства «Гараўтамост». 

14.06.2024 / 17:51

Валянцін Зайчук. Фота: brest-region.gov.by

Валянцін Зайчук, як заявіў Лукашэнка, атрымліваў тысячы даляраў за «спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзілі ў ягоную кампетэнцыю».

«Зямельныя ўчасткі, выдзяленне грашовых сродкаў (гэта значыць вы грошы даяце, а ён іх дзеліць з тымі, каму вы даеце), даванне інфармацыі пра будаўнічыя аб'екты сельгаспрызначэння і гэтак далей. За садзейнічанне», — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Трэба сказаць, што інфармацыя пра верагоднае затрыманне Валянціна Зайчука ў незалежных СМІ з'явілася яшчэ ў лютым, але афіцыйнага пацвярджэння яе дагэтуль не было. Гаварылася таксама і пра прынамсі часовае затрыманне іншых брэсцкіх высокіх чыноўнікаў. 

Таксама Лукашэнка паведаміў, што пад следствам знаходзіцца Павел Важнік, які апошнім часам кіраваў менскім прадпрыемствам «Гараўтамост»:

«З ліпеня 2023 года набраў хабараў на дзясяткі тысяч даляраў».

У Брэсце затрымлівалі і экс-мэра Рагачука, і абласнога кіраўніка Шулейку

У Брэсце заўважылі знікненне кіраўніка аднаго з прадпрыемстваў

Некуды знік першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Магчыма, яго затрымалі

Крымінальную справу завялі на былога намесніка міністра энергетыкі Міхадзюка. Ён у СІЗА

МУС пацвердзіла арышт топ-менеджара чыгункі з $3 мільёнамі, а пасля выдаліла навіну з усіх каналаў. Што здарылася?

Лукашэнка зноў пагражаў ураду: Крок налева, крок направа — да сценкі паставім

Nashaniva.com