«Я не антысеміт, але больш за палову яўрэяў». Лукашэнка на антыкарупцыйнай нарадзе супярэчыў сам сабе
Падчас антыкарупцыйнай нарады з урадам Лукашэнка пабачыў у карумпаванасці прызначаных сабой чыноўнікаў этнічны падтэкст.
14.06.2024 / 23:55
Гаворачы пра карупцыйную справу з удзелам Ігара Брыло, які спачатку быў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання, а пасля памочнікам Лукашэнкі па Віцебскай вобласці, Лукашэнка згадаў, што разам з ім па крымінальнай справе праходзяць тры дзясяткі чалавек і чамусьці падкрэсліў іх этнічнае паходжанне.
«Вось тры дзясяткі чалавек пералічаныя. Вы мяне прабачце, я не антысеміт, але больш за палову яўрэяў. Гэта што, у нас асаблівае, прывілеяванае становішча займаюць, што яны крадуць і не думаюць пра сваю будучыню? Усе аднолькавыя перад законам. І яўрэі, і беларусы, і ўкраінцы, рускія і палякі», — заявіў палітык.
Гэтае антысеміцкае выказванне паказалі толькі ў вячэрнім эфіры на дзяржтэлеканале «Беларусь 1», у прэс-рэлізе на афіцыйным сайце Лукашэнкі цытата адсутнічае.
Лукашэнка зноў пагражаў ураду: Крок налева, крок направа — да сценкі паставім
Лукашэнка назваў імёны яшчэ некалькіх высокапастаўленых хабарнікаў
Крымінальную справу завялі на былога намесніка міністра энергетыкі Міхадзюка. Ён у СІЗА