Зборная Германіі разграміла Шатландыю ў матчы адкрыцця Еўра-2024

Выніковы лік матча, які прайшоў у Мюнхене, для шатландцаў зусім непрыстойны — 5:1.

15.06.2024 / 00:16

Фота: AP Photo/Matthias Schrader

Галы за Германію забілі Фларыян Вірц, Джамал Мусіяла, Каі Хаверц, Ніклас Фюлькруг, Эмрэ Чан. Першыя два былі забітыя ў першыя 20 хвілін матча, а пасля першага тайма лік быў 3:0.

Нават адзіны свой мяч у адказ шатландцы забілі не самі: у самым канцы другога тайма мяч адрыкашэціў ад галавы нямецкага абаронцы Антоніа Рудыгера.

З канца першага тайма шатландцы гулялі ў меншасці, бо абаронца Браян Партэус атрымаў чырвоную картку за фол ва ўласнай штрафной. Суддзя прызначыў за гэта пенальці, які паспяхова рэалізаваў Хаверц.

15 мая на Еўра пройдуць тры матчы. У 16.00 па беларускім часе згуляюць венгры і швейцарцы, у 19.00 пачнецца паядынак паміж іспанцамі і харватамі, а ў 22.00 італьянцы сустрэнуцца з албанцамі.

УЕФА пацвердзіў, што Еўра-2024 будзе афіцыйна транслявацца ў Беларусі

Сёння стартуе чэмпіянат Еўропы па футболе. Хто пераможа?

У Албаніі скандал з-за Еўра-2024: дэпутаты масава паехалі ў Германію на футбол і сарвалі працу парламента

Германія ўвяла кантроль на мяжы на час чэмпіянату Еўропы па футболе

Nashaniva.com