Форвард «Ак Барса» перайшоў у мінскае «Дынама». Кампенсацыя склала мізэрныя грошы ў самым прамым сэнсе

Сума грашовай кампенсацыі «Ак Барсу» за абмен форварда Вадзіма Шыпачова склала 1000 расійскіх рублёў (на сёння — 36 беларускіх), піша Championat.com.

15.06.2024 / 10:41

Championat.com

14 чэрвеня мінскае хакейнае «Дынама» абвясціла пра пераход 37-гадовага форварда ў выніку пагаднення з казанскім клубам. Пагадненне разлічана на два сезоны.

Шыпачоў выступаў у складзе «Ак Барса» з 2022 года. У мінулым сезоне на рахунку 37-гадовага форварда 62 згуляныя матчы ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ, у якіх ён забіў 13 галоў і аддаў 31 выніковую перадачу, набраўшы 44 балы і зарабіўшы паказчык карыснасці «-6».

У плэй-оф КХЛ гулец правёў пяць сустрэч, закінуў адну шайбу і аддаў адзін галявы пас, зарабіўшы два балы за выніковасць і паказчык карыснасці «-2».

Фінал Кубка Стэнлі стане рэкордным па адлегласці паміж гарадамі

Упершыню ў гісторыі беларускі галкіпер трапіў у заяўку клуба НХЛ

У Мінску развіталіся з хакеістам і трэнерам Канстанцінам Кальцовым ФОТЫ

Nashaniva.com