Галкіпер зборнай Чарнагорыі раптоўна памёр ва ўзросце 26 гадоў

Толькі на мінулым тыдні Шаркіч гуляў супраць Бельгіі ў таварыскім матчы і быў прызнаны найлепшым гульцом паядынку.

15.06.2024 / 11:19

Фота: Graham Chadwick/Getty Images

Мація Шаркіч, які падпісаў кантракт з лонданскім «Мілуолам» з другога англійскага дывізіёна мінулым летам, нечакана захварэў у чарнагорскім горадзе Будва і памёр сёння ва ўзросце 26 гадоў, піша The Mirror.

Футбалісту, які выступаў за шэраг брытанскіх клубаў, уключаючы «Астан Вілу», «Вулверхэмптан», «Бірмінгем Сіці» і «Сток Сіці», стала дрэнна ў сваёй кватэры ў горадзе Будва. Яго сябры неадкладна выклікалі хуткую дапамогу, але ён памёр каля 6:30 раніцы па мясцовым часе.

На мінулым тыдні Шаркіч гуляў супраць Бельгіі ў таварыскім матчы і быў прызнаны найлепшым гульцом, здзейсніўшы дзевяць сэйваў, хоць чарнагорцы і прайгралі 0:2.

Клуб заўзятараў «Мілуола» апублікаваў паведамленне: «Жудасныя навіны мы пачулі сёння раніцай: наш брамнік Мація Шаркіч памёр ва ўзросце 26 гадоў. Жудасныя навіны для яго сяброў і сям'і, а таксама для ўсіх нас, звязаных з «Мілуолам». Аднойчы стаўшы львом, ты застанешся ім назаўжды».

Стартаваў чэмпіянат Еўропы па футболе. Хто пераможа?

Бернд Штанге: Зборныя такіх невялікіх краін, як Грузія, Славакія, Славенія, — прыклад для Беларусі

Зборная Германіі разграміла Шатландыю ў матчы адкрыцця Еўра-2024

Nashaniva.com