МАК назваў імёны першых беларускіх спартоўцаў, дапушчаных да Алімпіяды

МАК назваў прозвішчы 11 беларускіх спартоўцаў, якія ў нейтральным статусе дапушчаныя да Алімпійскіх гульняў у Парыжы, піша «Трыбуна».

15.06.2024 / 14:31

У спіс трапілі:

Ганна Церах (веласпорт)
Іван Літвіновіч (батут)
Віялета Бардзілоўская (батут)
Сюзана Валадзько (цяжкая атлетыка)
Яўген Ціханцаў (цяжкая атлетыка)
Ягор Акуліч (барацьба)
Уладзіслаў Казлоў (барацьба)
Абубакар Хаслаханаў (барацьба)
Дзмітрый Зарубскі (барацьба)
Віялета Рэбікава (барацьба)
Крысціна Сазыкіна (барацьба)

МАК паведамляе, што спіс нейтральных спартсменаў будзе дапаўняцца.

Раней Нацыянальны алімпійскі камітэт паведамляў, што ліцэнзіі на Алімпіяды атрымалі 28 беларускіх спартоўцаў.

У Алімпіядзе ў Токіа бралі ўдзел 109 беларускіх спартоўцаў.

На Алімпіядзе-2024 у Парыжы выступяць максімум 28 беларускіх спартоўцаў. І гэта катастрафічна мала

За паўтара месяцы да Алімпіяды ў Сене выявілі кішачную палачку

Стала вядома месца правядзення Зімовай Алімпіяды — 2034

Nashaniva.com