МУС Беларусі абмяркоўвала пагрозы бяспекі ў Еўропе на канферэнцыі Інтэрпала
Дэлегацыя МУС Беларусі на чале з начальнікам Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала Дзмітрыем Мядзведзевым узяла ўдзел у еўрапейскай рэгіянальнай канферэнцыі Інтэрпала. Мерапрыемства прайшло ў сталіцы Албаніі Тыране.
15.06.2024 / 15:11
У ім удзельнічалі каля 160 прадстаўнікоў праваахоўных органаў з 54 краін. Яны абмеркавалі пагрозы бяспекі ў Еўропе і пытанні процідзеяння аргзлачыннасці. У прыватнасці, гаворка ішла аб міграцыі, кіберзлачынствах і наркагандлі, паведамляе прэс-служба беларускага МУС.
Прэзідэнт Інтэрпала Ахмед Насер Аль-Раісі падкрэсліў, што ландшафт бяспекі Еўропы хутка змяняецца, існуючыя выклікі патрабуюць адзінага стратэгічнага адказу, гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства.
На яго думку, канферэнцыя з'яўляецца пляцоўкай для плённых дыскусій усіх краін-членаў, магчымасцю для абмену інфармацыяй і ўдасканалення фарматаў супрацоўніцтва.