Зяленскі ўгаварыў Саудаўскую Аравію ўзяць удзел у Саміце міру
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак паведаміў журналістам, што Уладзіміру Зяленскаму ўдалося пераканаць Саудаўскую Аравію прыняць удзел у Саміце міру, які гэтымі днямі праходзіць у Швейцарыі. Адпаведнае відэа апублікаваў тэлеканал weukraine.tv.
15.06.2024 / 17:17
Андрэй Ярмак. Скрыншот з відэа
Паводле слоў украінскага чыноўніка, гэта стала магчымым «у выніку цяжкай працы ўсёй каманды на чале з прэзідэнтам Зяленскім». Ніякіх дадатковых падрабязнасцяў ён не прывёў.
Раней паведамлялася, што Зяленскі наведаў Саудаўскую Аравію і сустрэўся там са спадкаемцам трону, прэм'ер-міністрам краіны Мухамедам бін Салманам аль Саудам.
Удзел у Саміце міру пацвердзілі каля 90 краін і міжнародных арганізацый
У Кіеве парадаваліся, што ў мірным саміце па Украіне возьме ўдзел віцэ-прэзідэнт ЗША
Расія намагаецца сарваць Саміт міру, а Кітай выступае інструментам у руках Пуціна — Зяленскі