БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

На полі пад Гроднам заўважылі барсука ВІДЭА

15.06.2024 / 17:52

Nashaniva.com

Незвычайнае відэа рэдкай лясной жывёліны, якая раптам выглянула на дарогу з уробленага поля, выклаў блогер «Мерзкий Кокобай». Яму яго прыслалі падпісчыкі.

Барсук цяпер уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, але ў лютым тагачасны міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык казаў, што для некаторых відаў жывёл, уключаючы еўрапейскага зубра, рысь, бурага мядзведзя і звычайнага барсука, прапануецца паніжэнне ўзроўню аховы.

Чытайце таксама:

У Мядзельскім раёне з калодзежа дасталі барсука

Беларускую Чырвоную кнігу збіраюцца падкараціць

У Камянецкім раёне ўзялі пад ахову месца пражывання барсука 

Каментары да артыкула