У Варшаве затрымалі шасцярых беларусаў, якія пратэставалі супраць ЛГБТ-парада

Паводле інфармацыі былога палітвязня і добраахвотніка ва Украіне Ціхана Клюкача, гэтыя беларусы спрабавалі зладзіць нейкую контракцыю падчас Параду Роўнасці, які сёння прайшоў у Варшаве пад патранатам прэзідэнта горада Рафала Тшаскоўскага.

15.06.2024 / 18:16

Фота: tvn24.pl

«Разам з палякамі яны выйшлі ў абарону традыцыйных каштоўнасцяў, у абарону нашай супольнай будучыні — будучыні Еўропы», — напісаў Ціхан Клюкач. 

За што менавіта гэтых людзей затрымалі, ён не піша, але ўпэўнены, што «крымінальны складнік у дзеяннях нашых традыцыяналістаў відавочна адсутнічае».

Сёлета рух ЛГБТ+ у Польшчы раскалоўся, таму замест аднаго прайда ў Варшаве ў чэрвені ладзяцца ажно тры. Першы адбыўся 8 чэрвеня, другі прайшоў сёння, 15-га, а 22 чэрвеня мае прайсці яшчэ адзін.

У Грузіі кіроўная партыя ўнесла ў парламент пакет законаў супраць ЛГБТ

У Расіі прапанавалі правяраць сэксуальную арыентацыю чыноўнікаў

«Журы хацела нейкай драмы». ЛГБТ-актывіст з Беларусі выступіў на папулярным польскім шоу

Nashaniva.com