З дзікімі жывёламі ў Еўропе будуць змагацца пры дапамозе кантрацэптываў

У Еўропе плануюць кантраляваць колькасць дзікіх жывёл з дапамогай супрацьзачаткавых прэпаратаў, піша The Guardian.

15.06.2024 / 20:20

Шэрыя вавёркі, дзікі і галубы размножваюцца ў некаторых еўрапейскіх краінах з вялікай хуткасцю, і навукоўцы, каб скараціць іх колькасць, вырашылі пратэставаць на іх супрацьзачаткавыя сродкі. Калі эксперымент акажацца паспяховым, то такім чынам надалей працягнуць весці кантроль іх папуляцый.

Даследчыкі хочуць напаўняць спецыяльныя кармушкі і скрынкі для прыкормлівання арэхавай пастай і зернем з дадаваннем супрацьзачаткавых сродкаў. Яны лічаць гэты спосаб больш гуманным і эфектыўным у барацьбе з папуляцыямі, якія раней падвяргаліся атручванню, адстрэлу або адлову.

Шэрыя вавёркі з'яўляюцца вялікай праблемай для Вялікабрытаніі. Жывёлы, які трапілі туды з ЗША ў XIX стагоддзі, аб'ядаюць кару, наносячы шкоду лясному масіву, і выжываюць звычайных для гэтых мясцін рудых вавёрак. Для шыракалістых дрэў яны больш небяспечныя, чым алені і патагенныя мікраарганізмы.

У Германіі, Францыі і краін Скандынавіі іншая бяда — дзікі. Яны рыюцца ў сметніцах, капаюць зямлю, прычыняючы шкоду сельскай гаспадарцы, а таксама часта становяцца прычынай ДТЗ.

Галубы ж прыносяць шкоду ўсім краінам Еўропы, паколькі псуюць архітэктурныя аб'екты, раскідаюць смецце і нярэдка становяцца пераносчыкамі інфекцый.

На полі пад Гроднам заўважылі барсука ВІДЭА

У Гродзенскім заапарку паказалі, як выгульваюць выратаванае казуляня ВІДЭА

У Калінкавічах лось выйшаў «паразмаўляць» з людзьмі ВІДЭА

На Алясцы ласіха забіла фатографа, які хацеў зняць яе ласянят

Nashaniva.com