Аўтобус ехаў на экскурсію з Баранавічаў у Тураў. Стала вядома, што за аўтобус палаў на трасе пад Лунінцам

Паблізу Лунінца на трасе М10 16 чэрвеня каля 9 гадзін раніцы загарэўся аўтобус. У ім ехалі 45 чалавек. Відэа здарэння зʼявілася ў сацыяльных сетках.

16.06.2024 / 11:37

«Пасажыры пакінулі транспартны сродак самастойна, пацярпелых няма. Пажар ліквідаваны», — распавяла афіцыйная прадстаўніца абласной управы МНС Ірына Тукай. 

Каля палаючага аўтобуса прыкладна на паўгадзіны перакрываўся рух. 

Аўтобус — заказны, пасажыры ехалі на экскурсію з Баранавічаў у Тураў. 

«Як кажуць пасажыры, яны пачулі хлапок і адбылося ўзгаранне ў задняй частцы аўтобуса ў раёне рухавіка. У аўтобусе знаходзіліся 45 чалавек», — растлумачылі ў абласным упраўленні ДАІ.

У расійскім горадзе зноў загарэўся аўтобус МАЗ

У Рагачоўскім раёне лесавоз насмерць збіў дзяўчынку

Жыхар Гомеля ўклеіў у жаночае пасведчанне інваліда сваё фота і год катаўся ў грамадскім транспарце

Nashaniva.com