Міністр замежных спраў Ізраіля абвінаваціў Лукашэнку ў антысемітызме

Усё з-за нядаўніх словаў Лукашэнкі падчас антыкарупцыйнай нарады.

16.06.2024 / 12:52

Лукашэнка падчас нядаўняй антыкарупцыйнай нарады. Фота: БелТА

Кіраўнік МЗС Ізраіля Ісраэль Кац пракаментаваў, што «заявы Лукашэнкі з'яўляюцца непрымальнымі і абуральнымі, а яго заўвагі гучаць як выразны антысемітызм», перадае буйное ізраільскае агенцтва JNS.

@nashanivanews Міністр замежных спраў Ізраіля абвінаваціў Лукашэнку #беларусь #лукашенко #израиль #израильтяне #нашаніва #срочныеновости #белорусы #израиль ♬ Funny Guy - Parry Music

Агенцтва адзначае, што дырэктар дэпартамента Еўразіі ізраільскага МЗС Юваль Фукс ужо падаў адпаведную скаргу ў адрас пасла Беларусі ў Ізраілі.

Нагадаем, што гаворачы пра карупцыйную справу з удзелам Ігара Брыло, які спачатку быў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання, а пасля памочнікам Лукашэнкі па Віцебскай вобласці, Лукашэнка згадаў, што разам з ім па крымінальнай справе праходзяць тры дзясяткі чалавек і чамусьці падкрэсліў іх паходжанне.

«Вось тры дзясяткі чалавек пералічаныя. Вы мяне прабачце, я не антысеміт, але больш за палову яўрэяў. Гэта што, у нас асаблівае, прывілеяванае становішча займаюць, што яны крадуць і не думаюць пра сваю будучыню? Усе аднолькавыя перад законам. І яўрэі, і беларусы, і ўкраінцы, рускія і палякі», — заявіў нядаўна Лукашэнка.

Шрайбман: Лукашэнка не разумее, як пабудаваць сістэму транзіту ўлады з гарантыяй бяспекі для сваёй сям'і

«Маскі знятыя». У Ізраілі адрэагавалі на калонку ў «Мінскай праўдзе»

Адмучыліся гаротныя. Беларусь разгромна саступіла Ізраілю

Nashaniva.com