На чэмпіянаце Еўропы зафіксавана першая нічыя ВІДЭА
Нічыёй скончыўся пяты паядынак на Еўра-2024. Данія і Славенія згулялі 1:1.
16.06.2024 / 20:52
Крысціян Эрыксэн. Фота: Matthias Schrader / AP
Лік у матчы на 17-й хвіліне адкрыў Крысціян Эрыксэн.
Тры гады таму, 12 чэрвеня 2021 года, падчас Еўра-2021 датчанін ледзь не памёр на футбольным полі: у яго спынілася сэрца. Тады калегі па камандзе абступілі Крысціяна, каб ніхто не бачыў маніпуляцый дактароў проста на полі, а праз паўгадзіны яго звезла машына хуткай дапамогі. Эрыксэну ў выніку паставілі кардыястымулятар і пасля вандровак па шэрагу клубаў ён стаў адной з зорак нятопавага зараз «Манчэстэр Юнайтэд».
На 70-й хвіліне Эрык Янжа лік зраўняў — 1:1.
А 22-й пачнецца матч у гэтай групе Сербія — Англія.
У Гамбургу мужчына з кіркай напаў на людзей перад футбольным матчам Польшча — Нідэрланды
На Еўра-2024 пабілі рэкорд 20-гадовай даўніны
Нідэрланды даціснулі Польшчу ў канцоўцы сустрэчы