Сілавікі пахваліліся масавай зачысткай на заводзе ў Лідзе

Прынамсі пяцёра працаўнікоў металатканага завода Haver BY былі затрыманыя ў выніку рэйду.

16.06.2024 / 22:37

Пра гэта 16 чэрвеня паведаміў адзін з каналаў сілавікоў. 

Затрыманне працаўніка завода Haver BY. Чэрвень 2024 года, Ліда. Скрыншот відэа

Як паведамілі прапагандысты, на прыватным прадпрыемстве 14 чэрвеня прайшла «адпрацоўка экстрэмістаў». У апублікаваным роліку бачна, як сілавікі з аўтаматамі і ў поўным абмундзіраванні ўрываліся ў цэхі, адцягвалі рабочых ад станкоў, укладвалі на зямлю і заводзілі рукі за спіну.

На якой падставе былі затрыманыя работнікі і які іх працэсуальны статус — не паведамляецца.

@nashanivanews Сілавікі хваляцца масавымі затрыманнямі ў Лідзе #лида #ліда #нашаніва #беларусьновости #белорусы #милициябеларуси ♬ Crime Scene - Avery Alexander

ТАА «ХАВЕР BY металатканы завод» — даччынае прадпрыемства нямецкага канцэрна Haver & Boecker OHG, паведамляецца на сайце прадпрыемства. Завод займаецца вытворчасцю металічных сетак.

МУС пацвердзіла арышт топ-менеджара чыгункі з $3 мільёнамі, а пасля выдаліла навіну з усіх каналаў. Што здарылася?

У Бярозаўцы зноў затрымалі назіральніцу за выбарамі 2020 года

Па даносе Бондаравай затрыманы сузаснавальнік івэнт-агенцтва «Ружовая зебра» 

Nashaniva.com