Паліва зноў дадасць у цане адну капейку

Як чакаецца, гэтай ноччу, 18 чэрвеня, у Беларусі падаражэе паліва на АЗС.

17.06.2024 / 09:32

 Гэта будзе пятае падаражанне з васьмі анансаваных, нагадвае abw.by.

Раней канцэрн «Белнафтахім» папярэдзіў, што паліва будзе дадаваць у цане па капейцы на працягу васьмі тыдняў.

З 18 чэрвеня цэны на паліва будуць такімі:

АІ-92-К5-Еўра — 2,31 руб.;
АІ-95-К5-Еўра — 2,41 руб.;
АІ-98-К5-Еўра — 2,63 руб.;
ДТ-К5 — 2,41 руб.

Рашэнне аб паэтапным павышэнні кошту паліва на АЗС было прынята камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры ўрадзе. Сярод прычын павышэння кошту-рост выдаткаў на вытворчасць нафтапрадуктаў, павелічэнне акцызаў.

Папярэдняе падаражанне паліва адбылося 21, 28 мая, 4, 11 чэрвеня. У чэрвені паліва будзе даражэць кожны тыдзень.

Nashaniva.com