На Гульнях БРІКС выйграў расійскі плывец — ён быў адзіным удзельнікам спаборніцтваў ФОТАФАКТ
Чатырохразовы чэмпіён свету па сінхронным плаванні Аляксандр Мальцаў стаў пераможцам адвольнай праграмы сола на Гульнях БРІКС у Казані.
17.06.2024 / 13:32
Спартовец быў заяўлены ў гэтым відзе адзін, паведамляе ТАСС.
Расіянін набраў 211,6542 бала. Гэта яго другі залаты медаль на турніры. У чацвер ён стаў пераможцам тэхнічнай праграмы сола, набраўшы 267,3216 бала. Там ужо бралі ўдзел два спартоўцы.
Гульні БРІКС праходзяць у Казані, у Расіі іх пазіцыянуюць як замену Алімпіядзе ў Парыжы. Удзел бяруць не толькі краіны БРІКС (Бразілія, Расія, Індыя, Кітай, ПАР. Егіпет, Іран), але і іншыя краіны (усяго 93), у тым ліку Беларусь.
Спаборніцтвы праходзяць па 27 відах спорту, удзел бяруць 3500 спартоўцаў. Расію прадстаўляюць 635 спартоўцаў, Беларусь — 200.
Выглядае, што ў Беларусі не пакажуць матч Украіна — Румынія
На чэмпіянаце Еўропы зафіксавана першая нічыя ВІДЭА
У Гамбургу мужчына з кіркай напаў на людзей перад футбольным матчам Польшча — Нідэрланды
На Еўра-2024 пабілі рэкорд 20-гадовай даўніны
Шатландыя адыгралася за паразу на Еўра-2024 у «піўным двубоі» з Германіяй — ВІДЭА