Пуцін ляціць у КНДР
Прэзідэнт Расіі наведае Паўночную Карэю 18—19 чэрвеня, паведаміў Крэмль.
17.06.2024 / 14:25
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын падчас сустрэчы на касмадроме Усходні на Далёкім Усходзе ў верасні 2023 года. Фота: Vladimir Smirnov / Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Пасля гэтага — 19-20 чэрвеня — кіраўнік расійскай дзяржавы наведае В'етнам.
Па выніках перамоў там плануецца сумесная заява і падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.