Галоўчанку не трывожыць тое, што трывожыць Лукашэнку
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, які 17 чэрвеня рабіў даклад Лукашэнку, заявіў у каментарыі дзяржаўным СМІ, што лічба адмоўнага сальда ў знешнім гандлі «не выклікае нейкай занепакоенасці», і яна, маўляў, «будзе перакрытая ўжо па выніках трох кварталаў». Перад гэтым на адмоўную лічбу звярнуў увагу Лукашэнка.
17.06.2024 / 17:48
Раман Галоўчанка
Падчас дакладу Лукашэнкі прэм'ер-міністр адзначыў, што за студзень — май з пяці асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця «цалкам выкананыя і перавыкананыя чатыры».
Лукашэнка, у сваю чаргу, заявіў, што ў эканоміцы «ёсць пэўныя, як заўсёды, насцярожвальныя фактары»:
«Але самае галоўнае, я заўважыў у сродках масавай інфармацыі рознага ўзроўню, тое, што ў нас адмоўнае сальда. Хоць невялікае, але складваецца адмоўнае сальда».
Аднак жа, паводле Галоўчанкі, які пракаментаваў сітуацыю ўжо пасля выхаду ад Лукашэнкі, «ніякай катастрофы няма».
«Калі казаць пра прычыны, то яны празаічныя: сусветная цана на нафту вырасла. Мы купляем сырую нафту, таму гэта адыграла на павелічэнне кошту імпарту, плюс знізіліся цэны на традыцыйныя беларускія тавары на знешніх рынках», — сказаў прэм'ер.
Таму цяпер беларускія вытворцы, «хоць і павялічылі фізічныя аб'ёмы экспарту практычна на 10%, але ў грашах атрымалі крыху менш з-за цэнавай прасадкі». Аднак жа з красавіка, маўляў, назіраецца адваротная дынаміка, «цэны пачынаюць падрастаць».
Лукашэнка знайшоў арыгінальную падставу пакрытыкаваць Галоўчанку
Хто можа стаць беларускім Хрушчовым? Версія Дракахруста
Як прэм'ера Галоўчанку адправілі ў Егіпет эканом-класам