З кім могуць сустрэцца мінскае «Дынама», «Тарпеда-БелАЗ» і «Іслач» ў еўракубках
На сайце УЕФА прадстаўлены спіс патэнцыйных супернікаў беларускіх клубаў у першым раўндзе кваліфікацый Лігі чэмпіёнаў і Лігі канферэнцый. Лёсаванне пройдзе ў аўторак у швейцарскім Ньёне.
17.06.2024 / 18:09
football.by
У першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў мінскае «Дынама» можа сустрэцца з кімсьці з наступных клубаў: ФКСБ (Румынія, былы «Сцяўа»), «Пюнік» (Арменія), «Лудагорац» (Балгарыя) і «Петракуб» (Малдова).
Таксама дазналіся сваіх супернікаў у першым раўндзе Лігі канферэнцый «Тарпеда-БелАЗ» і «Іслач».
Патэнцыйныя супернікі «Іслачы»: македонская «Шкендыя», чарнагорская «Будучнасць», андорскі «Інтэр», албанская «Тырана», «Ла Фіярыта» з Сан-Марына.
Патэнцыйныя супернікі «Тарпеда-БелАЗ»: «Дынама» Тбілісі, албанскі «Партызані» (яго ў мінулым годзе ў першым раўндзе прайшоў БАТЭ), малдаўскі «Мілсамі», баснійскае «Сараева», армянскі «Урарту».
«Нёман» стартуе з другога раунда турніру.
Нагадаем, што беларускія клубы апошні раз дабіраліся да групавой стадыі еўракубкаў у сезоне 2018-2019, калі БАТЭ гуляла ў групавым раўндзе Лігі Еўропы.
Каб дабрацца асноўнай стадыі Лігі чэмпіёнаў, або групавой Лігі канферэнцыі, трэба прайсці чатыры раўнды кваліфікацыі.
Матчы першага раўнду кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў пройдуць 9-10 і 16-17 ліпеня, кваліфікацыі Лігі канферэнцый 11 і 18 ліпеня.
Румынія разграміла Украіну з лікам 3:0
На чэмпіянаце Еўропы зафіксавана першая нічыя ВІДЭА
У Гамбургу мужчына з кіркай напаў на людзей перад футбольным матчам Польшча — Нідэрланды
Шатландыя адыгралася за паразу на Еўра-2024 у «піўным двубоі» з Германіяй — ВІДЭА
Галкіпер зборнай Чарнагорыі раптоўна памёр ва ўзросце 26 гадоў