Прызналі палітвязнямі яшчэ 5 чалавек
17 чэрвеня праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 5 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння з'яўляюцца ў Беларусі палітвязнямі, складае 1409 чалавек.
17.06.2024 / 21:22
У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы: Вячаслаў Негадзенка, Аляксандр Іода, Язэп Дулеба, Анатоль Валадзько, Аксана Ляпко.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.
Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.
Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1409 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.
Стаў вядомы завочны прысуд Леаніду Судаленку
Аляксандра Фядуту вярнулі ў калонію са шпіталя
Праваабаронцу Валянціна Стэфановіча перавялі ў ПКТ на паўгода
«У яе свядомасць шасцігадовай дзяўчынкі». У гомельскай калоніі сядзіць палітзняволеная з аўтызмам