Мужчына, які гадзіну вісеў на правадах у Калінкавічах, памёр у бальніцы
Сёння стала вядома пра жудасны выпадак у Калінкавічах — там мужчына па незразумелай прычыне палез на лінію электраперадач і вісеў там на правадах. Яго знялі яшчэ жывога, але ўрэшце ўратаваць чалавека не ўдалося, піша Mogilev Online.
17.06.2024 / 22:34
Відавочцы сцвярджаюць, што мясцовы жыхар «гарэў свечкай цэлую гадзіну». Што менавіта адбылося і як беларус апынуўся на правадах, афіцыйна пакуль не паведамляецца.
У сеціве карыстальнікі дзеляцца чуткамі, быццам гэта магла быць спроба суіцыду пасля сваркі з дзяўчынай. Таксама ёсць версія, што мужчыну выгналі з дому і так ён хацеў паглядзець, што робіцца ў ягоным двары.
Калі пацярпелага знялі са слупа, ён быў яшчэ жывы. Аднак пасля стала вядома, што жыхар Калінкавічаў памёр у бальніцы.