Паветраны шар з беларускімі кантрабанднымі цыгарэтамі прызямліўся прама ў літоўскі пункт пропуска

Вадзіцелі і пасажыры ў «Шальчынінкае», якія перасякалі літоўска-беларускую граніцу, сталі сведкамі незвычайнай карціны — прама ў пункце пропуску прызямліўся вялізны паветраны шар.

18.06.2024 / 08:49

Фота: vsat.lrv.lt

Паводле літоўскіх памежнікаў, на метэаралагічным аэрастаце з беларускага боку ў Літву спрабавалі пераправіць 1250 пачкаў цыгарэт. «Мяркуючы па ўсім, кантрабандыстам не хапала ведаў аб тым, як такі некіравальны паветраны шар даставіць груз у запланаванае месца», — лічаць памежнікі. 

Акрамя цыгарэт NZ Gold Super Slims з беларускімі акцызамі, да шара былі прымацаваныя GPS-прылады для выяўлення грузу. 

З-за закрыцця пунктаў пропуску, узмацнення аховы мяжы і па іншых прычынах кантрабандысты ўсё часцей выбіраюць »дыстанцыйныя« спосабы транспарціроўкі цыгарэт. Апроч беспілотнікаў, сталі выкарыстоўваць метэаралагічныя аэрастаты. У 2023 годзе ў Літву з Беларусі прыляцелі тры шары з кантрабандным грузам.

Стала вядома пра асобу застрэленага на беларуска-літоўскай мяжы кантрабандыста

Больш за 30 тапельцаў ад пачатку года. Чаму ўкраінская памежная рака Ціса забірае жыцці?

Гродзенцаў жорстка затрымалі за запуск дрона на мяжы

Nashaniva.com