Матч Украіна — Славакія таксама не пакажуць беларускія тэлеканалы

Гульня, якая мае прайсці ў пятніцу і пачацца а 16-й, знікла з тэлепраграмы СТБ. Яшчэ ўчора яна была ў раскладзе.

18.06.2024 / 09:56

Замест футболу дзве з паловай гадзіны серыялу «Ліхач». А 22-й запланаваны паядынак Нідэрланды — Францыя

РТР-Беларусь таксама, відаць, не будзе паказваць гульню ўкраінцаў. Але не зразумела, што будзе а 16-й, бо прапагандысцкая расійская праграма «60 хвілін», што пачнецца а 14:40 павінна, што лагічна, ісці 60 хвілін.

А 19-й там матч Бельгія — Славакія.

Нагадаем, што ўчорашні матч Украіна — Румынія першапачаткова быў у тэлепраграме, але потым быў зняты з раскладу.

Аўтар тэлеграм-канала «Графач», дарэчы, спачатку абыруўся крокам СТБ, а потым іраніўзаваў, што тэлеканал дарэмны прыбраў матч з праграмы. Маўляў, Рыгор Азаронак ідэальна б упісаўся з характэрным для яго каментарам пра разгром украінцаў.

Румынія разграміла Украіну з лікам 3:0 ВІДЭА

Кіліян Мбапэ зламаў нос падчас матчу з Аўстрыяй ФОТАФАКТ

Францыя перамагла Аўстрыю дзякуючы аўтаголу суперніка ВІДЭА

Арына Сабаленка прапусціць Алімпіяду ў Парыжы

Англія дзякуючы хуткаму голу Белінгема перамагла Сербію ВІДЭА

Nashaniva.com