Мінабароны паказала ўзоры новай формы ВІДЭА

Як вам?

Міністэрства абароны апублікавала невялікі ролік з узорамі абноўленай вайсковай формы, якую сёння пакажуць Аляксандру Лукашэнку. 

18.06.2024 / 11:28

Скрыншот відэа Мінабароны

Сёння Лукашэнка праводзіць пасяджэнне Рады бяспекі.

«Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі зацверджана. Нашы нацыянальныя стратэгічныя інтарэсы, пагрозы, прыярытэтныя напрамкі іх нейтралізацыі, агульнае бачанне далейшага развіцця ў сферы бяспекі вызначаны. Тут усё гранічна ясна. Рэспубліка Беларусь — мірная краіна, заўсёды адкрытая для раўнапраўнага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Мы нікому ніколі не пагражалі. Больш за тое, адкрыта (у адрозненне ад іншых краін) даводзім нашы падыходы ўсім. Хто хоча гэта чуць-той пачуе», — катэгарычна заявіў Аляксандр Лукашэнка. 

Лукашэнка сёння збірае Раду бяспекі

У парадзе 3 ліпеня ў Мінску возьмуць удзел вайскоўцы з Азербайджана і іншых краін

Муравейка: Армія Беларусі гатовая да прымянення ядзернай зброі

Генпракуратура прызнала экстрэмісцкім сайт паслуг па легальным вызваленні ад вайсковай службы

Nashaniva.com