Мбапэ прапусціць два матчы з-за пералому носа
Форвард вернецца ў строй толькі да плэй-оф і будзе гуляць у спецыяльнай ахоўнай масцы.
18.06.2024 / 12:56
Фота: Alessandra Tarantino / AP
Форвард зборнай Францыі Кіліян Мбапэ прапусціць усе астатнія матчы групавога этапу чэмпіянату Еўропы-2024 з-за пералому носа, піша Championat.com
Форвард вернецца ў строй толькі да плэй-оф і будзе гуляць у спецыяльнай ахоўнай масцы.
У канцы матча 1-га тура Францыя — Аўстрыяй (1:0) Кіліян атрымаў пералом носа падчас сутыкнення з абаронцам зборнай Аўстрыі Кевінам Данса, які хоць і не меў віны, але прынёс выбачэнні французу.
У пятніцу Францыя згуляе з Нідэрландамі, а 26 чэрвеня з Польшчай.
На Еўра-2021 Мбапэ не забіў ніводнага мяча, прычым запароў 11-метровы ў пасляматчавай серыі пенальці са Швейцарыяй, і Францыя вылецела.
На чэмпіянаце свету па футболе — 2022 Кіліян стаў найлепшым бамбардзірам, забіўшы восем галоў (у Месі было сем), прычым тры ў фінале супраць Аргенціны.
Кіліян Мбапэ зламаў нос падчас матчу з Аўстрыяй ФОТАФАКТ
Румынія разграміла Украіну з лікам 3:0 ВІДЭА
Матч Украіна — Славакія таксама не пакажуць беларускія тэлеканалы