Памерла знакамітая французская актрыса Анук Эмэ

Насамрэч яе звалі Франсуаза Дрэйфус. Яна памерла ва ўзросце 92 гадоў, піша Le Figaro.

18.06.2024 / 14:20

У першую чаргу Анук Эмэ вядомая сваёй роляй разам з Жан-Луі Трэнціньянам у фільме Клода Лелюша «Мужчына і жанчына». 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Manuela Papatakis (@manuelapapatakis)

Яе звалі Франсуаза Дрэйфус, і ў 13 гадоў яна перайменавала сябе ў Анук Эмэ для здымак свайго першага фільма ў Анры Калефа «Дом пад морам» (1947). 

Вядомасць яна атрымала вядомасць толькі праз 12 гадоў, сыграўшы Жанну Эбютэрн — каханую Амедэа Мадыльяні ў баёпіку «Манпарнас, 19». Шматспадзеўную акторку заўважыў Федэрыка Феліні і запрасіў яе здымацца ў свае эпахальныя карціны — «Салодкае жыццё» і «8 1/2».

У 1961 годзе выканала галоўную ролю ў кінематаграфічным дэбюце Жака Дэмі — музычным фільме «Лола». Аднак для мільёнаў гледачоў па ўсім свеце Анук Эме — у першую чаргу, жанчына з фільма Клода Лелюша «Мужчына і жанчына» (1966). Гэтая роля прынесла ёй цэлы шэраг узнагарод, уключаючы «Залаты глобус», і намінацыю на «Оскар».

У 1969-1975 гадах у кіно не здымалася. У 1980 годзе роля Эме ў італьянскім фільме «Скачок у пустэчу» была адзначана прызам Канскага фестывалю.

Была замужем чатыры разы. 

Nashaniva.com