Вызначыліся супернікі беларускіх клубаў у кваліфікацыі еўракубкаў
18 чэрвеня ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне першага раунда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў і Лігі канферэнцый сезона 2024/25.
18.06.2024 / 15:26
Мінскае «Дынама» ў першым раўндзе кваліфікацыі ЛЧ сустрэнецца з армянскім «Пюнікам»
Чэмпіён Беларусі — 2023 мінскае «Дынама» згуляе з «Пюнікам» (Арменія). Першы матч мінчане правядуць на нейтральным полі, гульня ў адказ адбудзецца ў Арменіі.
Матчы першага раунда пройдуць 9-10 і 16-17 ліпеня.
У першым раўндзе Лігі канферэнцый «Тарпеда-БелАЗ» згуляе з малдоўскім «Мілсамі», а «Іслач» з сан-марынскай «Ла-Фіярытай».
Матчы стадыі пройдуць 11 і 18 ліпеня.
У сераду, 19 чэрвеня, адбудзецца лёсаванне другога раўнду кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў і Лігі канферэнцый, з гэтай стадыі стартуе гродзенскі «Нёман».
З сакавіка 2022-га пасля ўварвання Расіі ва Украіну з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі ўсе клубы і зборныя Беларусі павінны праводзіць дамашнія матчы выключна на нейтральнай тэрыторыі і без гледачоў на трыбунах.
Таксама варта адзначыць, што беларускі клуб (гэта быў БАТЭ) апошні раз гуляў у групавым раўндзе еўракубкаў у сезоне 2018—2019.
Сёння таксама будуць ведаць сваіх супернікаў у першым раўндзе Лігі канферэнцый «Тарпеда-БелАЗ» і «Іслач».
Каб трапіць у асноўны раўнд еўракубкаў, трэба прайсці чатыры раўнды кваліфікацыі.
Румынія разграміла Украіну з лікам 3:0 ВІДЭА
Кіліян Мбапэ зламаў нос падчас матчу з Аўстрыяй ФОТАФАКТ
Матч Украіна — Славакія таксама не пакажуць беларускія тэлеканалы