Маладога айцішніка з Глуска асудзілі на велізарны тэрмін за данаты

Аляксандру Максімовічу пагражала да 20 гадоў калоніі.

18.06.2024 / 15:58

Аляксандр Максімовіч. Фота з базы «Кіберпартызанаў»

Аляксандру Максімовічу 28 гадоў. Згодна з базамі «Кіберпартызанаў», родам ён з Глуска, невялікага райцэнтра ў Магілёўскай вобласці. Пасля заканчэння школы паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі на спецыяльнасць «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў лагістыцы». Пасля сканчэння пайшоў у магістратуру.

Невядома дакладна, дзе працаваў Аляксандр, але, мяркуючы па звестках са злітых базаў — у сферы IT.

Дата затрымання мужчыны невядомая. Суд над ім пачаўся каля трох месяцаў таму, а скончыўся 30 мая 2024 года. Максімовіча абвінавачвалі ў «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання» (арт. 361-2 КК) і «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці» (ч. 2 арт. 290-1 КК).

Максімовічу пагражала ад васьмі да дваццаці гадоў калоніі. Дакладны прысуд пакуль невядомы.

Каго садзяць за данаты, а каму дазваляюць адкупіцца. Вось якая логіка

Беларускамоўнага айцішніка з EPAM асудзілі на драконаўскі тэрмін за данаты

Я ахвяраваў у фонды. Як зразумець, што я ў небяспецы?

Nashaniva.com