Мужчына заявіў, што дома сам упаў на нож. Эксперты вырашылі высветліць, ці магчыма гэта

І прыйшлі да нечаканай высновы.

18.06.2024 / 16:41

У пачатку года мужчына ў Петрыкаўскім раёне выклікаў хуткую дапамогу. Медыкам ён патлумачыў, што дома ўпаў на нож. Пацыента шпіталізавалі ў бальніцу ў Петрыкаве, у яго дыягнаставалі колата-рэзаную рану на паверхні грудной клеткі злева ў вобласці сэрца.

Раненне не было пранікаючым. Тым не менш, лекары ўсё адно патэлефанавалі ў міліцыю. Сілавікам мужчына патлумачыў, як усё адбылося. На кухні ён стаў на крэсла, каб дабрацца да верхняй шафкі, але не ўтрымаўся на нагах і ўпаў на слоік, у якім вастрыём уверх стаялі нажы.

Міліцыя не паверыла пацыенту і прызначыла судова-медыцынскую экспертызу. Пашкоджанні, якія атрымаў мужчына, былі ацэненыя як лёгкія цялесныя.

Пасля ў ходзе разбіральніцтваў эксперты прыйшлі да нечаканай для сябе высновы: мужчына казаў праўду. У той прыкры вечар ён выпіў, пасля чаго палез па нешта ў верхнюю шафку на кухні. Каардынацыя мужчыну падвяла, і ён упаў на тумбачку, дзе знаходзіўся кошык з нажамі, і нанёс сабе нажавое раненне.

Палачанін прапанаваў сяброўцы кінуць нож яму ў жывот. Тая пагадзілася і атрымала крыміналку

У Мінску пенсіянер напаў на жонку з нажом, лічачы яе здрадніцай

У Маладзечанскім раёне мужчына пагражаў нажом сямігадоваму сыну — сям'і давялося ўцячы ў лес

Nashaniva.com