Лукашэнка стварыў працоўную групу, якая будзе сачыць за Акадэміяй навук. Яе ўзначаліў галоўны кантралёр

Група будзе аналізаваць дзейнасць НАН і рабіць справаздачы.

18.06.2024 / 18:46

Фота: Hanna Zelenko/Wikimedia Commons

Аляксандр Лукашэнка стварыў працоўную групу па аналізе дзейнасць Нацыянальнай акадэміі навук.

Новы орган узначаліў старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў. У склад групы ўвайшлі «незалежныя кампетэнтныя эксперты, аўтарытэтныя навукоўцы, якія валодаюць глыбокімі ведамі, высокай кваліфікацыяй, значным досведам працы ў навуковай сферы і сістэме дзяржаўнага кіравання», піша прэс-служба Лукашэнкі.

Пры неабходнасці да працы будуць падключацца чыноўнікі і профільныя спецыялісты.

Працоўная група будзе вывучаць пытанні практыка-арыентаванасці і выніковасці навуковых даследаванняў і распрацовак НАН Беларусі, укаранення распрацовак у галінах эканомікі і сацыяльнай сферы, распрацоўкі імпартазамяшчальнай прадукцыі і тэхналогій, экспарту навукова-тэхнічнай прадукцыі.

Працоўная група будзе абавязаная штогод да 15 ліпеня (у бягучым годзе — да 1 лістапада) падаваць Лукашэнку даклад аб выніках працы і прапановы па рашэнні праблемных пытанняў.

Кіраўнік Акадэміі навук прыдумаў паняцце «беларускі свет» і патлумачыў, што гэта такое

Акадэмія навук збірае перадзамовы на дзве кнігі па гісторыі беларускай мовы

«Беларускае таварыства палітолагаў» будзе нацыяналізаваць паліталогію

Nashaniva.com