Беларусцы дазволілі выступаць за Польшчу на Алімпіядзе ў Парыжы

Беларуская скакуха ў вышыню Марыя Жодзік будзе прадстаўляць Польшчу на Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Такое рашэнне прыняла Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый World Athletics, піша Most.

18.06.2024 / 21:16

Марыя Жодзік. Фота: facebook / Mityng Gwiazd na Rynku Kościuszki

У 2024 годзе Жодзік устанавіла асабісты рэкорд, узяўшы планку на 1,97 метра, і тым самым выканала алімпійскі нарматыў. 20 сакавіка Польскі саюз лёгкай атлетыкі абвясціў, што прэзідэнт Анджэй Дуда надаў спартсменцы польскае грамадзянства.

У 2021 годзе Жодзік заваявала права выступаць на Алімпіядзе ў Токіа ад Беларусі, аднак функцыянеры Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі не забяспечылі працэдуру праходжання ёй допінг-тэстаў у тэрміны, устаноўленыя міжнароднай федэрацыяй. Таму на Алімпіяду яна не паехала.

У 2020 годзе Марыя Жодзік падпісвала адкрыты ліст спартоўцаў, у якім асуджаліся факты фальсіфікацыі выбараў у Беларусі, а таксама гвалт з боку сілавікоў. Таксама спартоўка асудзіла вайну Расіі супраць Украіны.

З 2022 года Марыя жыве і трэніруецца ў польскім Беластоку.

Беларуская скакуха атрымала польскае грамадзянства і гатовая ехаць на Алімпіяду

Беларуская скакуха паказала найлепшы вынік на чэмпіянаце Польшчы і можа паехаць на Алімпіяду

На Алімпіяду ў Парыжы можа патрапіць лёгкаатлетка з Беларусі. Але неабходны дазвол Дуды

Nashaniva.com