Грузінскія фанаты на матчы Еўра-2024 запусцілі крычалку «Пуцін х**ло» — момант трапіў у трансляцыі «Матч ТВ» и «РТР-Беларусь» ВІДЭА
З запісу гульні расійскія тэлевізійшчыкі эпізод выразалі.
18.06.2024 / 23:22
Фанаты зборнай Грузіі падчас матча чэмпіянату Еўропы з туркамі запусцілі вядомую крычалку «Пуцін х**ло!»
Крычалка прагучала на стадыёне ў Дортмундзе ў канцы першага тайма. Момант трапіў у трансляцыі расійскага федэральнага канала «Матч ТВ» і беларускага «РТР-Беларусь».
На «Матч ТВ» крычалку было чуваць выразна, тады як у трансляцыі на Беларусь каментатар спрабаваў «загаварыць» эпізод.
Цікава, што пасля гульні спецыялісты «Матч ТВ» выдалілі эпізод з запісу матча — на табло пасля часу 38:49 адразу ідзе 39:00.
Турцыя перамагла Грузію дзякуючы настырнасці 19-гадовага гульца «Рэала» ВІДЭА
Матч Украіна — Славакія таксама не пакажуць беларускія тэлеканалы
Выглядае, што ў Беларусі не пакажуць матч Украіна — Румынія