Партугалія вырвала на апошняй хвіліне перамогу ў Чэхіі ВІДЭА
Чэхія — Партугалія — 1:2.
18.06.2024 / 23:55
Дыогу Кошта не дацягваецца да ўдару Лукаша Провада. Фота: Sergei Grits / AP
Партугальцы ўвесь час атакавалі, але чэхі злавілі іх на 62-й хвіліне на контратацы. Гол забіў на 62-й хвіліне Лукаш Провад.
Але праз сем хвілін партугальцы зраўнялі. Галкіпер Станек адбвіваў мяч пасля ўдару Мендэш, адбіў на Гранача, а той зрэзаў у свае вароты. Гэта ўжо трэці аўтагол на чэмпіянаце.
Гол Дыогу Жоты быў адменены, але ў канцы Партугалія вырвала перамогу. Вызначыўся Кансэсау на другой дададзенай хвіліне.
39-гадовы Крышціяну Раналду адыграў увесь матч і стаў першым у гісторыі футбалістам, які згуляў на шасці чэмпіянатах Еўропы. Ён дэбютаваў 20 гадоў таму, у чэрвені 2004 года, на турніры, што праходзіў у Партугаліі, і забіў у першым жа матчы.
У сераду на чэмпіянаце Еўропы стартуе другі тур.
Што праўда, спачатку а 16-й пройдзе матч у групе В. Згуляюць каманды Харватыі і Албаніі, што прайгралі ў першым туры.
А затым адбудуцца матчы ў групе А: Германія — Венгрыя (19:00) і Шатландыя — Швейцарыя (22:00).
Турцыя перамагла Грузію дзякуючы настырнасці 19-гадовага гульца «Рэала» ВІДЭА
Францыя перамагла Аўстрыю дзякуючы аўтаголу суперніка ВІДЭА
Вызначыліся супернікі беларускіх клубаў у кваліфікацыі еўракубкаў